Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” і “Рэха Плошчы”.
У гэтым выпуску:
Чарговы замежны праваабаронца выправаджаны з Беларусі. Эксперт Міжнароднай назіральнай місіі грамадзянін Расіі Іван Кандоаценка назіраў за судовым працэсам у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Пра гэта ды іншыя гучныя факты парушэнняў правоў чалавека на мінулым тыдні - у “Хроніцы пераследу”.
АЭС у Беларусі – хто “за”, а хто “супраць” мірнага атаму? Пра адметнасці адзначэння 25-ай гадавіны аварыі на чарнобыльскай АЭС - у рубрыцы “Падзея тыдня”.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” адзначае 15-годдзе свайго стварэння. Заснавальнік і старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі аналізуе зробленае і спрабуе акрэсліць арыенціры на бліжэйшую будучыню. Гутарка з праваабаронцам у рубрыцы “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
На мінулым тыдні ішлі два судовыя працэсы па падзеях 19 снежня ў Менску. Падрабязнасці - у рубрыцы “Рэха Плошчы”.
У музычных паўзах – кампазіцыі з беларускага супольнага музычнага праекту “Чарнобыльскі вецер”, выдадзенага ў дваццатую гадавіну Чарнобыльскай катастрофы.
Слухаць выпуск: