viasna on patreon

Паведамленне для журналістаў

2011 2011-05-04T19:03:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikrafony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 траўня адбудзецца прэзентацыя даклада Спецыяльнага дакладчыка Камітэта міжнароднага кантролю «Папярэдняя ацэнка падзеяў 19 снежня 2010 года ў Мінску (Беларусь) з пункту гледжання правоў чалавека».

Дадзены дакумент стане першай незалежнай прававой ацэнкай акцыі пратэсту 19 снежня, падрыхтаванай міжнароднымі экспертамі. Гэтыя падзеі ацэньваюцца ў дакладзе з пункту гледжання ўнутранага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама адпаведнасці правапрымянення ў сферы свабоды сходаў у Беларусі міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека.

Перад Спецыяльным дакладчыкам ставіліся наступныя пытанні, якія датычацца масавай акцыі 19 снежня і падзей вакол яе:
Ці можа сход 19 снежня лічыцца мірным з пункту гледжання міжнародных стандартаў?
Ці мелі месца масавыя беспарадкі або асобныя хуліганскія дзеянні?
Ці было прапарцыйным і абгрунтаваным прымяненне сілы супрацоўнікамі праваахоўных органаў?
Ці апраўданая з пункту гледжання права наступная рэакцыя дзяржавы ў выглядзе адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу ўдзельнікаў акцыі?

Пры гэтым у задачы спецдакладчыка не ўваходзіць ацэнка вынікаў прэзідэнцкіх выбараў або ходу галасавання.

Спецыяльны Дакладчык прызначаны Камітэтам міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі для расследавання падзей вакол акцый пратэсту 19-га снежня 2010 года ў Мінску. У яго задачы ўваходзіць аб'ектыўная бесстаронняя ацэнка дэманстрацыі пратэсту апазіцыі на плошчы Незалежнасці і наступных затрыманьняў і арыштаў, якія выклікалі розную рэакцыю ў Беларусі і міжнароднай супольнасці. Спецдакладчык будуе сваю працу на аснове аналізу відэазапісаў, паказанняў назіральнікаў і сведак, заяў службовых асоб, матэрыялаў СМІ, даступных для грамадскасці матэрыялаў крымінальных спраў.

Спецыяльным дакладчыкам стаў Ніл Джарман, незалежны міжнародны эксперт, кіраўнік Інстытута па вывучэнні канфліктаў (Паўночная Ірландыя), кіраўнік групы экспертаў АБСЕ па свабодзе сходаў. Пры Спецыяльным дакладчыку таксама працуе Група экспертаў з краін АБСЕ па праблематыцы свабоды сходаў і мерах паліцэйскага рэагавання, у склад якой на дадзены момант ўвайшлі Майкл Гамільтан (кіраўнік групы, прафесар права Цэнтральна-Еўрапейскага універсітэта, Будапешт), Юрый Джыбладзе (Расія), Сяргей Дзікман (Расія), Уладзімір Чэмерыс (Украіна).

Прэзентацыя адбудзецца ў офісе ПЦ "Вясна" (пр-т Незалежнасці, 78а-48) 4 мая (серада) у 19.00

У прэзентацыі прымуць удзел:

Ніл Джарман, Спецыяльны дакладчык па падзеях 19 снежня (у рэжыме відэа-канферэнцыі);

Юрый Джыбладзе, прадстаўнік Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, кіраўнік Цэнтра развіцця дэмакратыі і правоў чалавека (Расія), член Савета пры Прэзідэнце РФ па садзейнічанні развіццю інстытутаў грамадзянскай супольнасці і правах чалавека;

Уладзімір Чэмерыс, член групы экспертаў пры спецдакладчыку, член праўлення Інстытута "Рэспубліка" (Украіна), распрацоўшчык праекта закона Украіны "Аб свабодзе мірных сходаў".

Тэкст дакладу будзе распаўсюджвацца на прэзентацыі.

Дадатковая інфармацыя:
+375 25 532 98 28
BYC-SR@hrgroups.org

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства