viasna on patreon

Перапіска – пад кантролем

2011 2011-05-03T12:33:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-kanvert.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 траўня старшыня Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы імя Фрацыска Скарыны Віктар Сырыца накіраваў скаргу на імя начальніка Баранавіцкага вузла паштовай сувязі Валянціна Сташынскага. У скарзе Віктар Сырыца адзначыў, што актыўна лістуецца з польскім культурна-асветніцкім выданнем Czasopis, які друкуецца ў Беластоку. Рэдакцыя часопіса рэгулярна дасылае яму ў Баранавічы 2 нумары свайго выдання. Аднак канверты, якія цяпер прыходзяць з Польшчы, Віктар Сырыца пачаў атрымліваць у разарваным стане (падобны канверт актывіст прыклаў да скаргі – на фота).

У сваёй скарзе начальніку пошты Віктар Сырыца нагадаў, што артыкул 28 Канстытуцыі гарантуе кожнаму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь права на таямніцу карэспандэнцыі, а таксама просіць разабрацца і высветліць: хто і з якімі мэтамі кантралюе ягоную карэспандэнцыю і парушае канстытуцыйнае права.

“Праваабарончая хроніка”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства