viasna on patreon

Гарадзенскай актывістцы Кацярыне Герасімчык вярнулі тэхніку

2011 2011-04-28T18:36:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gerasimchyk-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кацярына Герасімчык

Кацярына Герасімчык

Кацярыне Герасімчык праз два месяцы аддалі забраныя пад час ператрусу рэчы, у тым ліку ноўтбук. Нагадаем, што 12 лютага моладзевая актывістка была затрымана супрацоўнікамі міліцыі непадалёк помніка Леніна па падазрэнні ў нанясенні на пастамент графіці. З раніцы ў яе інтэрнацкім пакоі быў праведзены вобыск, пад час якога і быў забраны кампутар. 6 красавіка Герасімчык рашэннем суда Ленінскага раёна Гродна была аштрафавана на 525 тысяч рублёў.

Кацярына Герасімчык падавала некалькі скаргаў на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі і патрабавала вярнуць забраныя рэчы. У адзін з дзён Кацярыне патэлефанаваў участковы міліцыянт і сказаў, што рэчы будзе магчыма вярнуць пасля суда. Пасля вынясення рашэння суда Герасімчык зноў стала патрабаваць свой ноўтбук, які ўрэшце быў вернуты.  

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства