Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” і “Рэха Плошчы”.
У гэтым выпуску:
“За 7 дзён вынесена 9 папярэджанняў незалежным журналістам”, - падлічылі праваабаронцы. Пра гэта ды іншыя гучныя факты парушэнняў правоў чалавека на мінулым тыдні - у “Хроніцы пераследу”.
Віцебскага праваабаронцу Паўла Левінава спрабавалі абвінаваціць у датычнасці да тэракту ў менскім метро. Пратакол па артыкуле Крымінальна-працэсуальнага кодэкса аб непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства быў складзены на сябра БХК падчас затрымання 19 красавіка. Падрабязнасці - у рубрыцы “Падзея тыдня”.
Яшчэ адна грамадская актывістка з Віцебска - заснавальніца грамадзянскай кампаніі “Наш дом”, старшыня абласной арганізацыі АГП Вольга Карач – госць рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства”. Яна распавядае пра сапраўдныя прычыны нашумелага затрымання праваабаронцаў, журналістаў і грамадска-палітычных актывістаў 19 красавіка.
Да масавых судоў над асноўнымі фігурантамі Плошчы-2010 на мінулым тыдні рыхтаваліся ўсе – і следчыя органы, і грамадскасць, і самі абвінавачаныя. Пра гэта - у рубрыцы “Рэха Плошчы”.
У музычных паўзах – кампазіцыі гурта “Крама”.
Слухаць выпуск: