Расійскі праваабаронца павінен на працягу сутак пакінуць Беларусь
У другой палове дня 28 красавіка каля будынку суду Кастрычніцкага раёна Менска быў затрыманы эксперт Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю грамадзянін Расіі Іван Кандраценка, які назіраў за ходам судовага працэсу па абвінавачанні Дзмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Паўла Вінаградава і Уладзіміра Хамічэнкі ў масавых беспарадках ў Менску 19 сьнежня 2010 года.
Назіральнік толькі выйшаў з памяшкання суду, як да яго падбеглі супрацоўнікі міліцыі. Зараз ён знаходзіцца ў Маскоўскім РУУСе.
У 16.15 з нумара мабільнага тэлефона, які належыць затрыманаму расійскаму праваабаронцу Івану Кандраценку, прыйшоў смс, у якім паведамляецца, што яго вязуць у РУУС Заводскага раёну Мінска.
18.10. Расійскі праваабаронца Іван Кандраценка вызвалены. Ён павінен на працягу 24 гадзін пакінуць тэрыторыю Беларусі. Як адзначана ў адпаведным дакуменце, праваабаронца ўнесены ў спіс асобаў, знаходжанне якіх на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь непажадана.