viasna on patreon

Беларусам не паказалі расейскае ток-шоу "Поединок"

2011 2011-04-22T15:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

За бар’ернымі стойкамі схліснуліся старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання Станіслаў Шушкевіч і віцэ-спікер Дзяржаўнай Думы Расіі, лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі. Спрэчка была шчырая, эмацыянальная, яна выходзіла за рамкі акрэсленай тэмы. Станіслаў Шушкевіч дазваляў сабе многа крытыкі ў адрас беларускіх улад. Гучала яна і ад расійскіх экспертаў, напрыклад, з вуснаў аўтарытэтнага навукоўца, доктара гістарычных навук, члена-карэспандэнта расійскай Акадэміі навук Андрэя Сахарава.

Беларускія гледачы ток-шоу не ўбачылі. Замест яго паказалі стары выпуск “Поединка”. Няцяжка здагадацца, чаму. Апошнім часам гэта стала звыклай практыкай — выразаць з расійскіх каналаў праграмы альбо сюжэты пра Беларусь.

Тым не менш мы вырашылі ўдакладніць, з якой прычыны адбыліся перамены ў эфіры расійскага канала вечарам 14 красавіка і патэлефанавалі ў дырэкцыю тэлеканала “РТР-Беларусь”. Аднак выпускаючы рэдактар канала Анастасія Ганіева параіла звяртацца ў прэс-службу ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”, якое рэтрансліруе на Беларусь канал “Россия”.

Тры дні мы чакалі адказу! Прэс-сакратар СТБ Анастасія Савіцкая ўвесь час запэўнівала, што патлумачыць прычыну, па якой было прынята рашэнне не паказваць беларускім гледачам “Поединок” Шушкевіча і Жырыноўскага. Але патлумачыць крыху пазней. Урэшце прэс-сакратар выдала: “Канал пакідае за сабою права не каменціраваць гэта”.

Сапраўды, а што тут скажаш?

МЕРКАВАННЕ

Станіслаў ШУШКЕВIЧ: «Гатовы да дыскусіі і з беларускімі палітыкамі, але толькі ў прамым эфіры»

ИЗ ПЕРВЫХ УСТ

Владимир СОЛОВЬЕВ: «Если такие передачи воспринимаются как угроза власти, то насколько же власть не уважает себя»

чытаць цалкам

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства