viasna on patreon

Спецназаўцы прыехалі на Чарнобыльскі Шлях на дзясятку аўтазакаў

2011 2011-04-26T17:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be
Уздоўж бульвара Мулявіна прыпаркаваныя каля дзесяці аўтазакаў са спецназаўцамі ўнутры. На бульвары машыны з'явіліся каля 15-й гадзіны, за тры гадзіны да пачатку акцыі. Хоць сёння не чакаецца вялікага збору людзей, улады перастрахоўваюцца.

Чытачы паведамляюць, што спецназаўцы канцэнтруюцца таксама на вуліцы Дарашэвіча — там стаяць аўтазакі і аўтобусы з танаванымі шыбамі.

Між тым плошча перад Акадэміяй навук агароджана турнікетамі.

Нагадаем, што напачатку планавалася, што ля Акадэміі навук а 18-й гадзіне адбудзецца збор удзельнікаў акцыі «Чарнобыльскі шлях», але пасля таго, як Мінгарвыканкам дазволіў толькі мітынг на плошчы «Бангалор», удзельнікі акцыі адмовіліся ад гэтага, прызначыўшы збор а 18-й непасрэдна на Бангалоры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства