Дарафеева такі наогул звольнілі з АНТ
Мне было прапанавана напісаць заяву аб звальненьні. Я напісаў, — пракаментаваў Сяргей Дарафееў навіна аб сваім звальненьні з тэлеканала АНТ.
— Па якой прычыне?
— Канкрэтнай прычыны не было. Я магу толькі выказаць здагадку, што канал не задаволілі мае прафесійныя і асабістыя якасці.
— Чым будзеце займацца?
— Ведаю дакладна, што я працую да канца месяца. З прафесіі сыходзіць не збіраюся. Буду працаваць і імкнуцца заставацца верным сабе.
— У Беларусі ці за мяжой?
— У Беларусі і не толькі. Я не люблю гаварыць аб планах, толькі калі ўсё ўжо адбылося. А планы ў мяне звязаныя з прафесіяй і яны досыць сур’ёзныя.
***
Нагадаем, пасля спецыяльнага выпуску ток-шоу «Выбар» 19 снежня, прысвечанага прэзідэнцкім выбарам у Беларусі, тэлевядучага Сяргея Дарафеева адправілі ў месячны адпачынак. Пасля вяртання, у эфір ён больш не вярнуўся і працягваў займаць пасаду дырэктара дырэкцыі ранішняга вяшчання канала АНТ. — Пасля таго, як зачынілі «Выбар», працаваць на канале з кожным днём мне было ўсё складаней і складаней псіхалагічна. Было вельмі некамфортнае становішча, — распавёў Сяргей Дарафееў «Камсамолцы».