viasna on patreon

Віцебскага каардынатара Руху “За свабоду” выклікалі ў міліцыю

2011 2011-04-26T15:53:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-zeliapau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хрыстафор Жаляпаў (на фота) распавёў, што па тэлефоне яму патлумачылі мэту выкліку: каб ён даў тлумачэнні пра тое, чаму заклікае людзей прыходзіць на несанкцыянаваную “чарнобыльскую” акцыю. Ісці на гутарку без позвы актывіст адмовіўся.

 

Спадар Жаляпаў перакананы, што ў Першамайскі РАУС  яго выклікаюць невыпадкова: сустрэчу ў пастарунку яму прызначылі на 17. 00, а ў 17.30 на плошчы Свабоды ў Віцебску меркавалі сабрацца мясцовыя актывісты, каб супольна прыняць зварот да ўрадаў Расіі і Беларусі пра недапушчальнасць будаўніцтва Астравецкай АЭС.

 

“Спачатку мяне апытаюць, потым яшчэ што-небудзь, і гэта зойме некалькі гадзін. Такім чынам, на плошчу я не траплю. Таму я адразу папярэдзіў, што без афіцыйнай позвы нікуды не пайду. Хаця не выключаю, што і ў цэнтр Віцебску магу не дабрацца – могуць затрымаць на любой прыдуманай падставе”, -- кажа Хрыстафор Жаляпаў.

 

Актывіст падкрэслівае, што галоўная прэтэнзія да яго – гэта абвестка  праз незалежныя СМІ, што 26 красавіка на плошчы Свабоды ў Віцебску збярэцца дэмакратычная грамадскасць.

 

Між тым, актывісты  падавалі заяўку ў Чыгуначную раённую адміністрацыю, каб санкцыянавана правесці жалобны мітынг у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў.  Але атрымалі адмову, бо не прадставілі дамовы на паслугі ЖКГ, міліцыі і хуткай дапамогі падчас мітынгу. Заключыць такія дамовы нерэальна, бо найперш гэтыя службы патрабуюць паказаць ім дазвол ад органаў улады. Чыноўнікі ведаюць гэтую сітуацыю і накіроўваюць актывістаў па “зачараваным коле”: атрымаць дазвол на правядзенне акцыі проста немагчыма.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства