viasna on patreon

Судзяць ўдзельнікаў пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС (аднаўляецца)

2011 2011-04-26T16:19:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ne_aes1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 красавіка Фрунзенскі суд Менску аштрафаваў на 525 — 700 тысяч рублёў удзельнікаў пікету супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Сярод пакараных грамадзяне Беларусі, Нямеччыны і Польшчы.

* * *

Усіх затрыманых  ўдзельнікаў пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС адвезлі назад у Фрунзенскі РУУС Менска. Калі працягнуцца судовыя паседжаньні – невядома. Разам з беларусамі ў міліцыі знаходзяцца і грамадзяне Германіі і Польшчы.

* * *

У судзе Фрунзенскага раёна Менска судзяць затрыманых 25 красавіка ўдзельнікаў пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС. Пратаколы затрыманьня, складзеныя на Сяргея Слюсара, Ягора Яромчанку, Аляксаандра Бугаёва і Ігара Багачыка суддзя адправіла на дапрацоўку. Усіх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (артыкул 23.34 КаАП).

Позна ўвечары 25 красавіка ў раёне станцыі метро “Фрунзенская” былі затрыманыя ўдзельнікі пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС. Сярод 12 затрыманых актывістаў– шмат замежных грамадзян.

Пікет ладзілі актывісты сацыяльных, анархічных  і экалагічных рухаў. Сярод затрыманых – грамадзяне Германіі Юльяна Грынец, Андрэас Шэлхас, Яніна Ролік, Гвідэ Хансэн, Ян Хендрык Кроп, Катрын Хайнрых, грамадзянка Польшчы Дарота Кубашэўска, а таксама беларусы Ягор Яромчанка, Алена Вітко, Сяргей Слюсар, Ігар Багачык, Аляксандр Бугаёў. Усіх затрыманых даставілі на Акрэсціна, дзе яны правялі ноч. Сёньня ў судзе Фрунзенскага раёна Менска пройдуць суды над беларускімі ўдзельнікамі акцыі супраць будаўніцтва АЭС.

Як паведамляе "Беларускі партызан", актывісты сацыяльных, анархічных і экалагічных рухаў запланавалі 25 красавіка ў Мінску тры пікета супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы. Месца іх правядзення папярэдне не паведамлялася. Першы пікет прайшоў без перашкод каля ўніверсама "Рыга". Ён пачаўся ў 18.30. Актывісты з закрытымі тварамі трымалі плакаты з лозунгамі супраць атамнай энергетыкі і распавядалі праз гучнагаварыцель мінакам аб тым, што "Атам мірным не бывае".
Другі пікет пачаўся ў 19.30 каля крамы "Богатырь" побач са станцыяй метро "Пушкінская". Удзельнікі пачалі скандаваць лозунгі. Па словах журналістаў, якія былі сведкамі падзей, да пікетоўцаў пад'ехаў мікрааўтобус, з якога выскачылі людзі ў цывільным, сталі іх жорстка хапаць і запіхваць у мікрааўтобус.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства