Алесю Каліту - 10 сутак арышту
https://spring96.org/be/news/42906
2011
2011-04-25T14:35:43+0300
2011-04-25T14:35:43+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kalita.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля Алеся Каліту абвінавацілі ў дробным хуліганстве і асудзілі да 10 сутак арышту. Адміністратыўную справу разглядаў суддзя Яраслаў Парэмскі.
Нагадаем, што ўначы з 23 на 24 красавіка ў Гомелі быў затрыманы нібыта па падазрэньні ва ўдзеле ў бойцы былы старшыня «Моладзі БНФ» Алесь Каліта, які вяртаўся з Украіны і ехаў на пахаванне дзядулі. Адміністратыўны пратакол быў складзены за дробнае хуліганства (артыкул 17.1 КаАП).