viasna on patreon

Праваабаронцы просяць забяспечыць публічнасць працэсаў над удзельнікамі падзей 19 снежня

2011 2011-04-25T14:05:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/missija-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія звярнулася да старшыняў раённых судоў горада Мінска з просьбай забяспечыць публічнасць, галоснасць і даступнасць маючых адбыцца судовых пасяджэнняў. Місія з'яўляецца адной з рабочых структураў Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

У Мінску 26 і 27 красавіка пачынаецца разгляд крымінальных спраў у дачыненні да некалькіх удзельнікаў падзеяў 19 снежня. Сярод іх - Зміцер Бандарэнка, Андрэй Саннікаў, Фёдар Мірзаянаў і іншыя. Па словах міжнародных назіральнікаў, відавочна, што падобныя працэсы носяць грамадска-значны характар ​​і прыцягваюць шырокую ўвагу СМІ і прадстаўнікоў грамадскасці.

Да прыкладу, 1-2 сакавіка 2011 года пры разглядзе спраў у дачыненні да Аляксандра Атрошчанкава, Змітра Новіка, Аляксандра Малчанава розным назіральнікам не хапіла месца ў залі судовага пасяджэння.

У Заяве № 4 Міжнародная назіральная місія ўжо звяртала ўвагу на праблемы, звязаныя з захаваннем стандартаў адкрытасці і галоснасці судовага разбіральніцтва пры разглядзе крымінальных спраў у дачыненні да ўдзельнікаў падзеяў 19 снежня. Частка рэкамендацый місіі былі ўлічаны, напрыклад, размяшчэнне інфармацыі аб судовых пасяджэннях ў разумныя тэрміны.

«Мы лічым, што для таго, каб пазбегнуць перадузятых ацэнак працэсаў, якія адбываюцца, старшыням суддзяў неабходна забяспечыць іх правядзенне ў памяшканнях, якія б ўмясцілі ўсіх жадаючых. Калі такіх памяшканняў няма - забяспечыць аўдыятрансляцыю працэсаў. У міжнароднай практыцы замацаваўся стандарт: "Not only must Justicе be done; it must also be seen to be done". Правасуддзе павінна быць не толькі справядлівым на справе, трэба, каб такім яго ўспрымала грамадскасць», - пракаментаваў заяву прадстаўнік Міжнароднай назіральнай місіі Валянцін Гефтэр.

Для даведкі:

Міжнародныя абавязацельствы Рэспублікі Беларусь у сферы правоў чалавека, зноў пацверджаныя на Саміце кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў дзяржаў-удзельніц АБСЕ, які прайшоў у Астане 1-2 снежня 2010 года, прадугледжваюць, што пытанні правоў чалавека з'яўляюцца прадметам прамой і легітымнай заклапочанасці ўсіх дзяржаў-удзельніц АБСЕ і міжнароднай грамадзянскай супольнасці і не адносяцца выключна да ўнутраных справаў адпаведнай дзяржавы.

Міжнародная назіральная місія створана Камітэтам міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, які аб'ядноўвае прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый краін прасторы АБСЕ і міжнародных грамадзянскіх сетак і арганізацый для ажыццяўлення маніторынгу агульнай сітуацыі з захаваннем фундаментальных правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пытанняў абароны праваабаронцаў і забеспячэння іх прафесійнай дзейнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства