Шульжыцкага будуць судзіць 16 траўня
https://spring96.org/be/news/42893
2011
2011-04-25T12:40:26+0300
2011-04-25T12:40:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/shulzicki.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд над Уладзімірам Шульжыцкім перанесены на 16 траўня. Такое рашэньне прынятае ў судзе Савецкага раёна Менска. Яго звінавацілі ў дробным хуліганстве.
Нагадаем, што ў суботу, 23 красавіка непасрэдна ў памяшканьні Управы БНФ быў затрыманы актывіст Уладзімір Шульжыцкі. Затрыманьне праводзілі асобы ў цывільным, якія дзейнічалі досыць груба. Шульжыцкага даставілі ў Савецкіі РУУС Менска, дзе быў складзены пратакол аб дробным хуліганстве (арт17.1 КаАП).
21 красавіка па месцы жыхарства Шульжыцкага адбыўся ператрус, а сам актывіст быў затрыманы і дапытаны па справе тэракту ў Менску.