viasna on patreon

Візавы рэжым для замежнікаў павінен быць спрошчаны

2011 2011-04-25T12:24:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскія арганізацыі Беларусі і беларусаў замежжа звярнуліся ва ўрад з заклікам спрасціць візавы рэжым для грамадзян замежных краін.

У звароце, які быў накіраваны ў Савет міністраў, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства спорту і турызму,  а таксама ў Міністэрства культуры Беларусі, у прыватнасці, адзначаецца:

“У якасці жэсту добрай волі ў адносінах да грамадзян замежных дзяржаў, прапануем у аднабаковым парадку знізіць кошт беларускіх віз, спрасціць працэдуру іх выдачы альбо адмяніць візавы рэжым наогул”.

Паводле падпісантаў, гэткі крок станоўча адаб’ецца на стасунках Беларусі з іншымі краінамі, а таксама можа паскорыць спрашчэнне ці поўную адмену візавага рэжыму ў тым ліку і з краінамі Шэнгенскага пагаднення, што прадугледжана праграмай ЕЗ “Усходняе партнёрства”.

На думку палітолага Алеся Лагвінца, кожны крок беларускага ўраду па спрашчэнні візавага рэжыму будзе заўважаны і пазітыўна ўспрыняты ў Брусэлі ды можа паўплываць на хуткасць падпісання адпаведных дамоў аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю.

“Палягчэнне і скасаванне візавага рэжыму адназначна спрычыніцца да росту наведвальнасці Беларусі, паспрыяе больш пазітыўнаму іміджу краіны, а таксама прынясе адпаведныя эканамічныя дывідэнды. Як вядома, колькасць турыстаў уплывае на колькасць грошай, якія яны пакідаюць у адпаведнай краіне”, - пракаментаваў адкрыты ліст Алесь Лагвінец.

Пад адкрытым лістом падпісаліся 24 беларускія недзяржаўныя арганізацыі ды ініцыятывы, якія зарэгістраваныя як у Беларусі, так і ў некаторых краінах ЕЗ. Зварот ініцыявала грамадская кааліцыя “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”, што была створаная з мэтай спрашчэння і далейшай адмены візавага рэжыму паміж Беларуссю і Шэнгенскай зонай.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся: info@novisa.by

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства