Сілавыя структуры Гарадзеншчыны працягваюць псыхалягічны ціск на грамадзка-палітычных актывістаў Гарадзеншчыны.
https://spring96.org/be/news/4288
2006
2006-04-25T10:00:00+0300
2006-04-25T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яшчэ шэраг асобаў атрымалі позвы ў Гарадзенскі ваенкамат на дзень Чарнобыльскага шляху. Сярод іх адзін зь лідараў непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Тадэвуш Гавін і сябра Грамады (БСДГ) Эдвард Дмухоўскі. Міліцыя шукае таксама братоў Андрэя і Станістава Пачобутаў. А ў Шчучыне Мікола Хільмановіч, сябра БНФ і ініцятыўнай групы Аляксндра Мілінкевіча на выбарах прэзыдэнта, атрымаў позву зьявіцца 26 красавіка ў аддзел прафіляктыкі мясцовай міліцыі да маёра Мікалайчыка для гутаркі "по поводу обстоятельств. Сёньня ж у Шчучыне сьледчы Іван Новікаў зьбіраецца прад'явіць Сяргею Ляшкевічу перабвінавачваньне па заведзенай у сакавіку крымінальнай справе.