viasna on patreon

Гомельскі гарвыканкам не дазволіў правесці мітынг у гадавіну Чарнобыля

2011 2011-04-25T10:32:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ne_aes1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўнікі мітынгу на 26 красавіка, да 25-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, атрымалі з Гомельскага гарвыканкаму адмову на правядзенне масавага мерапрыемства. Лідэр абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет» Уладзімір Сякерка, старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў і сябра Руху «За свабоду» Уладзімір Кацора планавалі правядзенне мітынгу на адзінай дазволенай у горадзе пляцоўцы — каля ДК «Віпра» таварыства глухіх. Мэтай мітынгу было — прыцягнуць увагу грамадскасці да невырашаных «чарнобыльскіх» праблем і абмеркаваць будаўніцтва беларускай АЭС у Астраўцы.

Улады адмовілі апазіцыянерам на той падставе, што не былі заключаны дамовы з міліцыяй, хуткай дапамогай і камунальнымі службамі. Такія патрабаванні прапісаны ў рашэнні гарвыканкама. Прадстаўнікі дэмакратычнага руху рэгіёну лічаць, што дадзенае рашэнне, у адпаведнасці з якім грамадзяне павінны аплочваць паслугі міліцыі, хуткай і камунальных службаў, супярэчыць Канстытуцыі, прынамсі, артыкулу пра свабоду мірных сходаў. «Усе законапаслухмяныя грамадзяне выплочваюць падаткі штомесяц, у тым ліку і на ўтрыманне міліцыі і хуткай дапамогі. Чаму яны абавязаны дадаткова плаціць са сваёй кішэні за правядзенне мітынгу?», - задаецца пытаннем Уладзімір Кацора.

З такой скаргай апазіцыянеры звярталіся і ў суд. Але суд адхіліў скаргу на той падставе, што рашэнне гарвыканкаму зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў.

Заяўнікі мітынгу мяркуюць, што ўлады не дазволілі правядзенне масавага мерапрыемства, бо зараз у краіне ўзрастае сацыяльна-эканамічны крызіс, і нейкія публічныя праявы грамадзянскага незадавальнення ўладам не патрэбны.

Між тым, у Гомелі з 2004 года гарвыканам адмаўляе ў правядзенні мітынгаў і пікетаў па заявах прастаўнікоў дэмакратычнага руху. Абскарджванні праз суд такіх адмоў таксама не прыносіць плёну.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства