viasna on patreon

Затрыманьні Шульжыцкага і Каліты: пачатак “паляваньня на ведзьмаў”?

2011 2011-04-25T12:22:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kalita.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Каліта

Алесь Каліта

Днём 23 красавіка непасрэдна  ў памяшканьні Управы БНФ быў затрыманы  актывіст Уладзімір Шульжыцкі. Затрыманьне праводзілі асобы ў цывільным, якія дзейнічалі досыць груба.  Шульжыцкага даставілі ў Савецкіі РУУС Менска, дзе быў складзены пратакол аб дробным хуліганстве (арт17.1 КаАП).  Сёньня ў судзе Савецкага раёна адбудзецца суд.

Нагадаем, што 21 красавіка па месцы жыхарства Шульжыцкана адбыўся ператрус, а сам актывіст быў затрыманы і дапытаны па справе тэракту ў Менску.

У ноч з 23 на 24 красавіка ў Гомелі у чарговы раз быў затрыманы нібыта па падазрэньні ав ўдзеле ў бойцы былы старшыня «Моладзі БНФ» Алесь Каліта, які вяртаўся з Украіны і ехаў на пахаванне дзядулі. Яго таксама абвінавацілі ў дробным хуліганстве (лаянцы матам). Суд над Калітой адбудзецца сёньня ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля.

Вядома, што Алесь служыў у той жа вайсковай частцы пад Лепелем, што і меркаваны выканаўца тэракту Дзмітрый Канавалаў.

Праваабаронцам паведамілі таксама пра факты допыту бліжэйшых сяброў Каліты, якіх запалохвалі тым, што Алесь можа быць саўдзельнікам тэрарыстаў.

Гэтыя факты даюць падставы меркаваць, што чарговыя затрыманьні актывістаў партыі БНФ – пачатак “паляваньне на ведзьмаў”  пад шыльдаю барацьбы з тэрарызмам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства