Заява Назіральнага Савета Камітэта міжнароднага кантролю
ЗАЯВА
Назіральнага Савета Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі аб парушэньні Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў АБСЕ аб садзейнічанні няўрадавым арганізацыям у назіраньні за ўмовамі у галіне чалавечага вымярэння
У святле ўзбуджэння ў дачыненні да Беларусі Маскоўскага механізму і заяў у
адказ прадстаўнікоў МЗС Рэспублікі Беларусі аб тым, што Беларусь няўхільна
выконвае ўсе абавязацельствы АБСЕ ў сферы чалавечага вымярэння,
арганізацыі-ўдзельнікі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі
чалавека ў Беларусі выказваюць заклапочанасць сітуацыяй, якая склалася вакол
прадстаўнікоў Міжнароднай назіральнай місіі, створанай пад эгідай Камітэта.
16 сакавіка 2011 г. кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі, грамадзянін
Расійскай Федэрацыі Андрэй Юраў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і
дастаўлены ў РУУС Савецкага раёна, дзе прабыў усю ноч. У дачыненні да яго разглядалася
пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце незаконнага перасячэння
мяжы. Раніцай 17 сакавіка 2011 была вынесена пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні
крымінальнай справы з загадам яму пакінуць тэрыторыю Беларусі цягам 24 гадзін.
Андрэя Юрава таксама апавясцілі аб унясенні яго ў «Спіс асобаў, уезд якіх у
рэспубліку Беларусь забаронены або непажаданы» да 15.02.2013 года.
Раней, 9 сакавіка 2011 года, падобны выпадак адбыўся з украінскім праваабаронцам, які накіроўваўся ў Беларусь для працы ў Міжнароднай назіральнай місіі, - Максімам Кіцюком.
Далей, 20 красавіка 2011 г. пры перасячэнні ўкраінска-беларускай мяжы па
прычыне ўнясення ў згаданыя вышэй спісы была затрыманая інфармацыйны памочнік
Прадстаўніка Міжнароднай назіральнай місіі, грамадзянка Украіны Марына Цапок.
На наступны дзень, 21 красавіка, яшчэ аднаму ўкраінскаму праваабаронцу, які
накіроўваўся ў Місію, Міхаілу Каменеву быў таксама забаронены ўезд у Рэспубліку
Беларусь.
Праваабаронцы Андрэй Юраў, Максім Кіцюк, Марына Цапок, Міхаіл Каменеў, знаходзячыся на тэрыторыі Беларусі, дзейнічалі адкрыта і на падставе нормаў ААН і АБСЕ аб праваабарончай дзейнасці ажыццяўлялі маніторынг сітуацыі з правамі чалавека ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі, узятымі на сябе Рэспублікай Беларусь.
У адпаведнасці з гэтымі абавязальніцтвамі, ізноў пацверджанымі на саміце кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў дзяржаў-удзельніц АБСЕ, які прайшоў у Астане 1-2 снежня 2010 года, пытанні правоў чалавека з'яўляюцца прадметам прамой і легітымнай заклапочанасці ўсіх дзяржаў-удзельніц АБСЕ і міжнароднага грамадзянскай супольнасці і не з’яўляюцца выключна унутранай справай адпаведнай дзяржавы.
Падобныя дзеянні могуць быць расцэненыя як прамыя перашкоды Міжнароднай назіральнай місіі.
Нам уяўляецца, што дзеянні з боку ўладаў Беларусі ў дачыненні да праваабаронцаў дэманструюць грэбаванне міжнароднымі абавязацельствамі АБСЕ, узятымі на сябе Рэспублікай Беларусь, у прыватнасці, прама супярэчаць палажэнням Маскоўскага дакумента АБСЕ (перш за ўсё ў частцы п.п. 43.2, 43.3).
Мы лічым, што дэманстрацыя рэальнай
прыхільнасці абавязальніцтвам і прынцыпам АБСЕ магчымая толькі пры ўмове
здзяйснення Рэспублікай Беларусь наступных дзеянняў:
- Неадкладнай адмены забароны на ўезд прадстаўнікоў Міжнароднай назіральнай
місіі і аказання садзейнічання Камітэту міжнароднага кантролю за сітуацыяй з
правамі чалавека ў Беларусі ў ажыццяўленні назірання за ўмовамі ў галіне
чалавечага вымярэння і праверкі выканання адпаведных міжнародных
абавязацельстваў;
- Выдалення са «Спіса асоб, уезд якiх у Рэспублiку Беларусь забаронены або
непажаданы» дзеючых міжнародных праваабаронцаў, перш за ўсё, прадстаўнікоў
Міжнароднай назіральнай місіі Андрэя Юрова, Максіма Кіцюка, Марыны Цапок і
Міхаіла Каменева;
- Прынясення афіцыйных выбачэнняў вышэйзгаданым праваабаронцам за затрыманне і
час, праведзены ў месцах прымусовага ўтрымання.
Мы таксама заклікаем іншыя грамадскія арганізацыі з дзяржаў-удзельніц АБСЕ, а таксама міжнародныя няўрадавыя арганізацыі далучыцца да дадзеных патрабаванняў і накіраваць іх уладам Рэспублікі Беларусь.