viasna on patreon

Ваўкавыскі актывіст Віталь Гуляк інфармуе жыхароў гораду пра рэпрэсаваных

2011 2011-04-22T15:36:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/guliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Гуляк

Віталь Гуляк

Ваўкавыскі грамадска-палітычны актывіст Віталь Гуляк, які быў затрыманы міліцыяй 21 красавіка за расклейку плакатаў з партрэтамі палітычных рэпрэсаваных, расказаў пра рэакцыю мясцовых жыхароў на яго дзеянні: “Рэакцыя жыхароў на мае дзеянні была вельмі станоўчая, людзі падыходзілі і выказвалі словы падтрымкі, а таксама абураліся той несправядлівасцю, што робіцца ў нашай краіне. Аднак, усе плакаты з партрэтамі палітычных зняволеных, расклееныя 20 красавіка, назаўтра пазрывалі – ні то міліцыянты, ні то камунальныя службы. Я стараўся давесці да жыхароў Ваўкавыску праўдзівую інфармацыю і лічу, што гэта павінен рабіць кожны, хто не згодны з пераследам людзей паводле іх палітычных поглядаў”.

Нагадаем, што за апошнія гады ваўкавыскі актывіст Віталь Гуляк за сваю грамадзянскую пазіцыю і публічныя грамадскія акцыі шмат разоў затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі і КДБ, а ў яго дома было праведзена некалькі ператрусаў.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства