viasna on patreon

Сяргей Каваленка зноў пад арыштам і зноў абвясціў галадоўку пратэсту

2011 2011-04-22T10:24:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Віцебскага актывіста КХП БНФ зноў забіралі ў ізалятар часовага ўтрымання. Дасланы па яго міліцэйскі канвой патлумачыў, што актывіст мусіць “адседзець” яшчэ 12 сутак – дабыць тэрмін арышту, з-пад якога яго выпусцілі 8 красавіка.

 

Апазіцыянер адразу абвясціў, што будзе працягваць галадоўку пратэсту супраць несправядлівых, на яго думку, прысудаў і ўвогуле незаконнай дзейнасці сілавых структур.

 

Сяргей Каваленка нагадаў гісторыю  апошніх арыштаў і галадовак пратэсту: “25 сакавіка мне далі 7 сутак арышту  за акцыю да Дня Волі: я  выйшаў у цэнтр Віцебска з трыма бел-чырвона-белымі сцягамі. Адраз у ІЧУ я абвясціў галадоўку пратэсту. Калі 1 красавіка я выйшаў з  ізалятара часовага ўтрымання, мяне зноў затрымалі міліцыянты. У Першамайскім РАУС мне патлумачылі, што адпраўляюць на новы арышт – ужо паводле рашэння крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Інспекцыя адправіла мяне ў ІЧУ ўжо на 15 сутак, бо летась мне прысудзілі тры гады абмежавання волі "ўмоўна" пасля вывешвання бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы і цяпер акцыю са сцягамі прызналі парушэннем рэжыму адбывання пакарання. Пад другім арыштам я аднавіў галадоўку”.

 

На 11 суткі галадоўкі  актывіст трапіў у кардыялягічнае аддзяленне  гарадзкой бальніцы. 8 красавіка яго выпісалі і адразу ж адпусцілі дахаты: як патлумачылі ў ІЧУ, на час разбіральніцтва па ягоных скаргах.

 

Актывіст падаваў скаргі ў гарадзкую пракуратуру, але там вырашылі, што абодва арышты цалкам законныя. Цяпер Сяргей Каваленка будзе знаходзіцца ў ІЧУ да 4 траўня.

 

“Праваабарончая хроніка”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства