У Ваўкавыску затрымалі актывіста, які расклейваў партрэты палітвязьняў
https://spring96.org/be/news/42842
2011
2011-04-22T09:50:05+0300
2011-04-22T09:50:05+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На Віталя Гуляка, актывіста АГП,
склалі пратакол допыту, пасьля чаго адпусьцілі з пастарунку.
Са слоў Віталя Гуляка, ён расклейваў партрэты палітвязьняў
на спэцыяльных рэклямных тумбах, дзе зазвычай расклейваюцца іншыя
рэклямныя плякаты. Гэта партрэты Ірыны Халіп, Андрэя Саньнікава, Уладзімера
Някляева, Міколы Статкевіча і іншых.
Яго затрымаў міліцыянт, які выпадкова праходзіў па вуліцы, і адвёў
у пастарунак. У пастарунку на хлопца склалі пратакол допыту
і адпусьцілі.