viasna on patreon

25 і 26 красавіка палітзьняволеным Паўлу Севярынцу і Андрэю Клімаву загадана не пакідаць тэрыторыі спэцкамэндатуры

2006 2006-04-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

а звестках радыё Свабоды, 25 і 26 красавіка Андрэю Клімаву загадана не выходзіць на працу і ўвогуле не пакідаць тэрыторыі спэцкамэндатуры ў вёсцы Баршчоўка Рэчыцкага раёну, дзе ён адбывае пакараньне "хіміяй". Прычынаў палітыку не патлумачылі.

Андрэй Клімаў мяркуе, што яго ізалююць у сувязі з правядзеньнем апазыцыяй у Гомелі й Менску акцыяў да гадавіны чарнобыльскай катастрофы.

У сакавіку падчас выбараў Андрэя Клімава гэтаксама дадаткова ізалявалі. Спачатку былога дэпутата зьмясьцілі на тыдзень у турму, а потым яшчэ тыдзень не дазвалялі пакідаць спэцкамэндатуры.

Пра забарону пакідаць тэрыторыю спэцкамэндатуры 25-26 красавіка папярэдзілі і лідэра "Маладога фронту" Паўла Севярынца, які адбывае "хімію" ў Полацкім раёне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства