viasna on patreon

Магілёўскую краму “Евроопт” замініравалі?

2011 2011-04-21T19:56:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicejskajamashyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння днём крама “Евроопт”, што знаходзіцца на вуліцы Піянерскай у цэнтры Магілёва, была ачэплена супрацоўнікамі міліцыі. Усе наведвальнікі, а таксама персанал крамы былі выдалены на вуліцу на адлегласць 50 метраў ад будынка. Праз некалькі хвілін да крамы пад’ехалі карэты хуткай дапамогі, пажарныя машыны, а таксама грузавік з надпісам  на бартах “размініраванне”.

А палове трэцяга ачаплення было знята. Афіцыйнай інфармацыі з нагоды ачаплення дагэтуль няма. Што гэта было – вучэнне, хлуслівы выклік, альбо падазроны прадмет пакажа час.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства