На 7 сутак асуджаны пінскі грамадзка-палітычны актывіст Аляксандар Рамановіч
https://spring96.org/be/news/4283
2006
2006-04-25T10:00:00+0300
2006-04-25T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік абласнога штаба кандыдата ў прэзідэнты А.Мілінкевіча Юрась Губарэвіч паведаміў, што 20 красавіка быў затрыманы Аляксандар Рамановіч, кіраўнік Пінскага гарадзкога штаба адзінага кандытата ад дэмсіл. 21 красавіка па абвінавачваньню ў дробным хуліганстве - нецэнзурная лаянка (арт.156 КаАП) актывіст быў асуджаны на 7 сутак адміністратыўнага арышту. "Такім чынам, улады працягваюць практыку прымяненьня прэвентыўных мераў да грамадзкіх дзеячоў напярэдадні Чарнобыльскага шляху," - пракаментаваў сітуацыю юрыст і праваабаронца Уладзімір Лабковіч.