Ператрус у Маладзечне звязаны са справай затрыманага У. Шульжыцкага
https://spring96.org/be/news/42823
2011
2011-04-21T16:31:09+0300
2011-04-21T16:31:09+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kapucki.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У прыватным доме правабаронцы з Маладзечна Аляксея Капуцкага сёння ў першай палове дня адбыўся ператрус. Гаспадара ў гэты час не было дома. Затое супрацоўнікі УКДБ па Гродзенскай вобласці прывезлі з сабой яго знаёмага -- затрыманага днём раней маладафронтаўца Уладзіміра Шульжыцкага, у якога былі ключы ад дома.
Па словах Аляксея Капуцкага, падчас ператрусу былі сканфіскаваныя кнігі, брашуры, дыскі і розныя паперы.
Як паведамлялася раней, з 20 красавіка трымаюць у пастарунку Уладзіміра Шульжыцкага са Смаргоні, сябру “Маладога Фронта”, якога дапытваюць на прадмет магчымага дачынення да менскага тэракту.