Выдавец газеты "Вольныя навіны" распачаў судовы працэс супраць кіраўніцтва Жыткавіцкага райвыканкаму
https://spring96.org/be/news/4282
2006
2006-04-25T10:00:00+0300
2006-04-25T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
24 красавіка ў судзе Жыткавічаў мусіў распачацца суд на пазоў грамадзкага актывіста з Турава Міхаіла Козела да кіраўніцтва Жыткавіцкага райвыканкаму. Спадар Козел дамагаецца адмены рашэньня адміністрацыйнай камісіі, якая аштрафавала яго за выданьне газэты "Вольныя навіны", а таксама за віншаваньне чыноўнікаў з гэтай падзеяй. Міхаіл Козел інцыдэнт пракамэнтаваў радыё Свабода:
"Улады не зацікаўленыя ў тым, каб існавала вольнае слова. Паводле артыкулу, па якім я быў аштрафаваны, гэта абсалютна абсурдна".
Суд перанесьлі, бо не зьявіўся прадстаўнік адказчыка. Як паведамілі ў Жыткавіцкім райвыканкаме, у раёне чакаюць прыезду Аляксандра Лукашэнкі, і кіраўніцтва цяпер рыхтуецца да сустрэчы.