viasna on patreon

У Пінску павінны зрабіць дактыласкапію яшчэ 5 тысячам гараджан

2011 2011-04-21T10:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-daktylaskapija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамілі ў мясцовым ГАУСе. Менавіта столькі пінчукоў, якія стаяць на вайсковым ўліку, яшчэ не здалі адбіткі сваіх пальцаў. Як кажуць міліцыянты, людзі даволі дысціплінавана прыходзяць па атрыманых позвах, таму гэта спецыфічная аперацыя будзе завершана ў вызначаны тэрмін.

Тым часам, у пінскіх СМІ была зладжана цэлая рэкламная кампанія пад назвай “Адбіткі пальцаў: сёння гэта актуальна”. У мясцовых газетах і тэлеканалах намеснік начальніка пінскай міліцыі папулярна тлумачыў, якая карысць ад тых адбіткаў, хто іх павінен здаваць і якая кара напаткае тых , хто адмовіцца “катаць пальчыкі”. А, напрыклад, газета “Варяг” скончыла свой рэкламны артыкул наступнымі словамі: “Страшного в дактилоскапировании ничего нет. А руки… Руки отмоются. Лишь бы совесть была чиста.»

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства