23 красавіка ў Салігорску сябрамі Маладога Фронту быў ініцыяваны флэш-моб салідарнасьці з абаронцамі намётавага гарадка
https://spring96.org/be/news/4280
2006
2006-04-25T10:00:00+0300
2006-04-25T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэс-служба салігорскага МФ паведаміла, што каля 20 чалавек зьявіліся на цэнтральнай плошчы горада а восьмай гадзіне вечара і, узьняўшы рукі, пачалі пляскаць ў далоні ў знак падзякі і салідарнасьці з тымі людзьмі, якіх месяц таму на пляцы Каліноўскага ў Менску гвалтоўна схапілі і пасадзілі за краты за тое, што яны намагаліся свабоды. Пасьля гэтага маладыя людзі разышліся, але акцыя прыцягнула ўвагу шматлікіх мінакоў.