viasna on patreon

Праваабаронца Левінаў – “дробны хуліган”

2011 2011-04-19T22:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lievinau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Правозащитник Павел Левинов

Правозащитник Павел Левинов

Завяршэннем сённяшняй гісторыі з “непасрэдна ўзніклым падазрэннем” праваабаронцы Левінава ў здзяйсненні тэракту ў менскім метро стане адміністратыўны працэс. Ужо ўвечары начальнік Фрунзенскага РУУСа паведаміў старшыні БХК Алегу Гулаку, што, аказваецца, Павел Левінаў быў затрыманы на падставе артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).  

Тое ж датычыцца і і яшчэ трох затрыманых - Вольгі Карач, Алега Баршчэўскага і Паўла Станеўскага. Усіх чатырох заўтра будуць судзіць у судзе Фрунзенскага раёна за тое, што лаяліся матам у міліцэйскім пастарунку.

Хоць нейкім чынам патлумачыць абсурднасць сітуацыі вакол затрымання П.Левінава міліцэйскі начальнік у размове з праваабаронцам нават не спрабаваў. Пратакола затрымання па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства як і не было.

Аднак копія яго засталася.

***
Дакладна пацвердзілася інфармацыя наконт затрымання па артыкуле 108 КПК праваабаронцы Паўла Левінава. Пра гэта паведамляе старшыня БХК Алег Гулак, які знаходзіцца ля будынка Фрунзенскага РУУСа. Акрамя таго высветлілася, што на Левінава складзены і адміністратыўны пратакол нібыта за нецэнзурную лаянку - па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). А.Гулак таксамам паведаміў, што П.Левінаву не дазваляюць патэлефанаваць свайму адвакату.

Таксама праваабаронцы спрабуюць высветліць дакладна, па якім артыкуле затрыманыя В.Карач, В.Баршчэўскі і П.Станеўскі.

***

Праваабаронцу, сябра Беларускага Хельсінкскага Камітэта  Паўла Левінава, старшыню абласной арганізацыі АГП, заснавальніцу грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Вольгу Карач, рэдактара газеты “Віцебскі кур’ер” Алега Баршчэўскага і Паўла Станеўскага затрымалі “па непасрэдна ўзніклым падазрэнні” ў здзяйсненні тэракта 11 красавіка ў менскім метро. Такую фармулёўку ўтрымлівае артыкул 108 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, паводле якога затрыманыя могуць утрымлівацца пад вартай да 10-ці сутак.

Пра затрыманне па артыкуле 108 КПК праваабаронца Левінаў змог паведаміць сваім калегам па тэлефоне. Аднак дакладнаай інфармацыі старшыні БХК Алегу Гулаку высветліць пакуль не ўдалося. Дзяжурны Фрунзенскага РУУС адказаў яму па тэлефоне, што інфармацыі пра затрыманых не мае.

У адпаведнасці з арт. 108 КПК, асоба, якая падазраецца ў здзяйсненні злачынства, можа быць затрымана дзеючымі ў межах сваёй кампетэнцыі органамі крымінальнага пераследу пры наяўнасці пэўных падставаў – калі заспета пры здзяйсненні злачынства, калі відавочцы злачынства ці пацярпелыя ўказваюць на асобу як на злачынцу, калі на асобе ці яе рэчах знойдзены відавочныя сляды злачынства ці калі ёсць іншыя дастатковыя падставы для падазрэнняў у здзяйсненні злачынства пры ўмове, што асоба спрабавала схавацца з месца злачынства.

Юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч называе затрыманне свайго калегі, праваабаронцы Паўла Левінава недарэчным і незаконным:

- Затрыманне  Левінава не мае падставаў, пералічаных у артыкуле 108 КПК. А ўвогуле факты затрыманняў праваабаронцаў, незалежных журналістаў па падазрэнні ў здзяйсненні тэрарыстычнага акту вельмі насцярожваюць. Асабліва, калі ёсць інфармацыя пра тое, што злачынцы ўжо затрыманыя.

Вядомыя грамадскія актывісты былі затрыманы сёння, 19 красавіка, у Менску і дастаўленыя ў РУУС Фрунзенскага раёна. З 14-ці затрыманых дзесяць былі адпушчаныя, акрамя чатырох - П.Левінава, В.Карач, А.Баршчэўскага і П.Станеўскага.

Пратакол затрымання Паўла Левінава ад 19.04.2011 (здымак Радыё Свабода)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства