22 красавіка ў Жодзіне адбылася акцыя пратэсту яго жыхароў супраць нездавальняючага санітарна-гігіенічнага стану горада і парушэньня прыродаахоўнага заканадаўства.
https://spring96.org/be/news/4274
2006
2006-04-24T10:00:00+0300
2006-04-24T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арганізавалі акцыю, у якой брала ўдзел каля двух дзесяткаў чалавек, мясцовыя актывісты дэмакратычнага руху.
Як паведаміў Радыё Свабода лідэр жодзінскай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Валчанін, у мікрараёне №8 пад вокнамі ў соцень жыхароў горада ўжо працяглы час знаходзіцца "гара" з будаўнічага сьмецьця. Неаднаразовыя звароты асобных жодзінцаў да чыноўнікаў, каб тыя прынялі захады па навядзеньні парадку, ня мелі плёну.
Масавы пратэст, паводле актывіста жодзінскага моладзевага руху Зьмітра Чарткова, зьвярнуў на сябе ўвагу гарадзкіх уладаў. Па выніках сёньняшняй акцыі міліцыянтамі быў складзены пратакол і вырашана прыцягнуць вінаватых у засьмечваньні горада да адміністрацыйнай адказнасьці.