viasna on patreon

Заяўку на пікет падалі без надзеі на дазвол

2011 2011-04-18T19:57:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barysau-pahabau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Мікалай Пахабаў падаў заяву ў мясцовы райвыканкам на правядзенне 1 мая пікету.
У заяве ўтрымліваецца просьба даць дазвол на правядзенне пікету ў Міжнародны дзень салідарнасці працоўных у дазволеным месцы. «У Барысаве такім месцам з'яўляецца пустка за заходняй трыбунай гарадскога стадыёна, - распавядае Мікалай Пахабаў. - Вядома ж, гэта літаральна рэзервацыя - людзі там не ходзяць, толькі жыхары бліжэйшых дамоў выгульваюць непадалёк сабак. Але нават і ў такім месцы на працягу мінімум чатырох апошніх гадоў райвыканкам забараняў правядзенне любых акцый не толькі РЭП, але і іншых дэмакратычных структур. У мяне няма надзеі, што ў гэты раз улады дазволяць «маёўку». Што ж, тады будзем адстойваць сваё права на правядзенне масавых акцыяў у судзе».
Барысаўскі лідэр незалежнага прафсаюзу адзначыў, што на гэты раз заяўка складалася з улікам мінулых памылак. Так што фармальныя прыдзіркі выканкамаўскіх чыноўнікаў у выпадку адмовы будуць выглядаць занадта дэманстратыўна.
«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства