viasna on patreon

Віталь Стажараў - чарговы падазваваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках

2011 2011-04-18T11:47:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stasharau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Стажараў. Фота Радыё Свабода.

Віталь Стажараў. Фота Радыё Свабода.

Новы падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках  - Віталь Стажараў. Адразу пасьля прэзідэнцкіх выбараў ён вымушаны быў з’ехаць з Беларусі.  

Папярэдне  юнаку некалькі разоў дасылалі позвы з’явіцца на допыт у якасьці сведкі, а  7 лютага на кватэры ягонай бабулі быў праведзены ператрус, у выніку якога  сканфіскаваныя дыскі і літаратура.

30 сакавіка бабулі Стажарава была ўручаная позва за подпісам старэйшага следчага упраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці А Дарашэвіча.  Стажарава выклікалі па допыт у якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 года.

Віталь Стажараў некалькі год запар актыўна назіраў за выбарчымі працэсамі ў Беларусі,  Пэўны час  узначальваў  Мінскую гарадскую арганізацыю “Маладыя дэмакраты”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства