viasna on patreon

Freedom House: Беларусь – краіна зь несвабодным інтэрнэтам

2011 2011-04-18T09:21:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавала свой даклад аб стане свабоды карыстаньня інтэрнэтам ў 2009-2010 гг. у 37 краінах сьвету (“Freedom on the Net 2011”). Беларусь патрапіла ў лік 11 краінаў, у якіх карыстаньне інтэрнэтам акрэсьленае як несвабоднае.

У падрабязнай справаздачы аб сытуацыі інтэрнэтных паслугаў у Беларусі аўтары дакладу адзначаюць, што ў краіне прыблізна 27% насельніцтва карыстаецца інтэрнэтам. Яны таксама паведамляюць, што кошты карыстаньня сусьветным сецівам у Беларусі большыя.

Беларусь, паводле дакладу, належыць да тых краінаў, у якіх існуе цэнзура ў адносінах да палітычных і сацыяльных пытаньняўу сеціве і здараюцца блякады нявыгадных для ўлады сайтаў. У Беларусі апазыцыйныя сайты зьяўляюцца аб’ектам нярэдкіх кібэратакаў. Цэнтралізаваны дзяржаўны кантроль за падключэннем краіны да міжнароднага інтэрнэт-трафіку таксама дазваляе беларускай уладзе абмяжоўваць доступ для нявыгадных ёй інтэрнэтных рэсурсаў.

Разам зь Беларусьсю да групы краінаў зь несвабодным доступам да інтэрнэту, паводле Freedom House, належаць Тайлянд, Бахрэйн, Этыёпія, Савудаўская Арабія, Віетнам, Туніс, Кітай, Куба, Бірма і Іран.

Клясыфікацыю стану інтэрнэтнай свабоды Freedom House правёў паводле 100-балавай шкалы, беручы пад увагу тры парамэтры: перашкоды для доступу (0-25 балаў), абмежаваньні на зьмест (0-35 балаў), парушэньні правоў карыстальнікаў (0-40 балаў).

Беларусь, у ацэнцы экспэртаў Freedom House, набрала 69 балаў і апынулася на 29 месцы сярод 37 дасьледаваных краінаў.

Эстонія, якая заняла першае месца ў гэтым рэйтынгу, атрымала 10 балаў. На другім месцы – ЗША з 13 баламі.

Іран з 89 баламі апынуўся на апошнім месцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства