viasna on patreon

22 красавіка грамадзкі актывіст з Наваполацку, сябар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Анатоль Кулік скончыў галадоўку пратэсту

2006 2006-04-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Наваполацкі актывіст пачаў яе ў дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і жорсткага перасьледу апазыцыі.
Пачынаючы галадоўку, спадар Кулік адразу заявіў, што яна будзе доўжыцца два тыдні. Паводле галадоўніка, ён пачувае сябе добра, калі не лічыць болю ў сэрцы.
У гутарцы з журналістамі грамадзкі актывіст заўважыў, што падобнымі акцыямі можна ўзьняць градус палітычнай актыўнасьці грамадзтва, але толькі галадоўкай, нават масавай, свабоды і дэмакратыі не здабудзеш, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства