viasna on patreon

Чарговы суд за адмову ад дактыласкапіі

2011 2011-04-15T16:10:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/adbitki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар вёскі Мельнікі Маларыцкага раёна Рыгор Лук’янчук, які адмовіўся ад дактыласкапіі, на разгляд справы з’явіцца не змог, бо не атрымаў позвы з суда.  

Рабочага Берасцейскай чыгункі не адпусцілі з працы на судовы працэс, таму што на руках ён меў толькі копію міліцэйскага пратакола.  

Суддзя Пётр Барычэўскі пагадзіўся, што работа ёсць работа. І сказаў, што  прысутнасць на першым паседжанні Лук’янчука неабавязковая. Па словах суддзі, справа не будзе разглядацца па сутнасці, бо пратакол трэба вярнуць на дапрацоўку ў Маларыцкі РАУС. А на другім паседжанні, паводле суддзі, Рыгор Лук’янчук, калі хоча прысутнічаць, то няхай прысутнічае - позву ці суд яму дашле, ці міліцыя абавязана так бы мовіць забяспечыць яўку.

Сам Рыгор Лук’янчук кажа, што ён законапаслухмяны грамадзянін і гатовы прыйсці ў суд па позве, калі атрымае яе.

Нагадаем, што без ведама Р. Лук’янчука супрацоўнікамі Маларыцкага РАУС быў складзены і накіраваны ў суд пратакол па артыкуле 23.4 КаАП – за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Фактычна, як выказаўся суддзя, за адмову ад дактыласкапіі.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства