viasna on patreon

Намесьніку кіраўніка Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юрыю Азаронку было адмоўлена ў візе для наведваньня Гішпаніі

2006 2006-04-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра візу Юры Азаронак хадайнічаў у пасольстве Францыі, што прадстаўляе гішпанскія інтарэсы, паведаміла газэта "Наша Ніва".

У адрозьненьне ад свайго шэфа А.Зімоўскага, аўтар прапагандысцкіх тэлефільмаў ня трапіў у "сьпіс-31". Гэта адбылося таму, што эўрапейцы вырашылі абмежаваць сьпіс пэўным лікам, і ўсе туды не зьмясьціліся.

Як сказаў адзін эўрапейскі дыпламат, "ніякія Зімоўскі і Азаронак не журналісты. Гэта прапагандысты, якія самі ведаюць, што хлусяць, таму хай не разьлічваюць, што да іх будуць ставіцца як да журналістаў".

"Нашай Ніве" таксама стала вядома, што чуткі, нібыта Зімоўскі атрымаў кіпрскую візу і адпачываў на востраве, не адпавядаюць рэчаіснасьці. Натомест адмова Канады прыняць для дазапраўкі самалёт Сідорскага, што кіраваўся на Кубу, праз наяўнасьць на борце Праляскоўскага і Зімоўскага, - факт.

Больш за тое, як стала вядома, у Азаронка таксама "няшмат шанцаў" атрымаць візу Грэцыі, якую ён просіць цяпер. Так што Азаронку ня ўдасца пагрэцца на ласкавым грэцкім сонейку, як не ўдалося на гішпанскім.

Гэта азначае, што сьпіс асобаў, якім рэальна забаронены ўезд у Эўропу, значна шырэйшы, чым фармальна абвешчаны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства