viasna on patreon

У маладафронтаўца двойчы за тыдзень “адкаталі пальчыкі”

2011 2011-04-14T15:29:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charniakmaksim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйскі актывіст “Маладога Фронта” Максім Чарняк

Бабруйскі актывіст “Маладога Фронта” Максім Чарняк

14 красавіка бабруйскага актывіста зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога Фронта” Максіма Чарняка выклікалі на размову да следчага. Апошнім часам хлопца даволі часта выклікаюць у РАУС. Падставай стала падазрэнне ў крадзяжы, якога ён не здзяйсняў.

- Зараз ужо разабраліся, што гэта не я скраў, - распавядае Максім Чарняк. – Але, тым не менш, увагі з боку міліцыі да мяне шмат. Пару дзён таму прыходзілі ў коледж, дзе я навучаюся, але мяне там не было. Сёння выклікалі, каб другі раз за сем дзён ўзяць адбіткі пальцаў. Следчая Ганна Духоўская, акрамя справы па крадзяжы, цікавілася, з кім я стасуюся.

Таксама Максім адзначыў, што следчая цікавілася яго захапленнем капальніцтвам.

- Я нагадаў, што металашукальнікі прадаюцца ў нашай краіне свабодна, не на “чорным рынку”, - адзначае маладафронтавец. – Ды і ў забароненых для капання месцах, такіх як курганы, могілкі, месцы баявых дзеянняў і гэтак далей, я не капаю, закон не парушаю. 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства