viasna on patreon

У Віцебску БРСМ паспрабаваў прыпісаць сабе ініцыятыву жалобных акцый

2011 2011-04-14T12:28:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhaloba-viciebsk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ з аўторка жыхары Віцебску нясуць да падземнага пераходу на плошчы Перамогі кветкі і жалобныя стужкі, запальваюць свечы. Аднак 13 красавіка  гарвыканкам агучыў версію, што акцыі памяці яшчэ толькі маюць адбыцца, прычым з ініцыятывы БРСМ.

У сацыяльнай сетцы “Вконтакте” была створана старонка, на якой ініцыятары заклікалі ўсіх неабыякавых жыхароў абласнога цэнтру прыйсці 13 красавіка ў 17.56 на плошчу Перамогі, каб ушанаваць памяць загінулых хвілінай маўчання. За суткі да падзеі выказалі намер далучыцца больш як паўтары тысячы чалавек. Некаторыя не сталі чакаць дня афіцыйнай жалобы ды панеслі кветкі ды свечкі яшчэ 12-га…

У абед 13 красавіка на афіцыйным сайце гарадской арганізацыі БРСМ з’явілася паведамленне, што менавіта паводле ініцыятывы “бээрсээмаўцаў” ў Віцебску ўшануюць памяць ахвяраў тэракту. Пасля некалькіх з’едлівых каментароў паведамленне з сайту знікла, а на самой акцыі прысутнасці актывістаў БРСМ, як і гарадскога кіраўніцтва, заўважана не было.

Каб згадаць загінулых і пацярпелых у мінскім метро 11 красавіка, у Віцебску сабраліся каля 600 чалавек. У сімвалічны час – 17 гадзін 56 хвілін - 13 красавіка прайшла хвіліна маўчання, а потым прысутныя запалілі свечкі. Кветкі ўскладалі ў падземным пераходзе  і проста на бардзюр бліжэйшага фантана, дзе нехта паклаў спіс прозвішчаў загінулых і некалькі невялікіх плакацікаў-- «Светлая памяць», «Гэта наша бяда», «Мы супраць тэрарызму», «Скорбим, молимся», «В память о тех, кто просто шёл домой»…

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства