viasna on patreon

ЭЗ не прыняў «ніякіх афіцыйных рашэньняў» па Беларусі

2011 2011-04-13T12:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рада Эўразьвязу на паседжаньні ў Люксэмбургу 12 красавіка не прыняла "ніякіх фармальных рашэньняў" адносна Беларусі, паведаміла агенцтву БелаПАН Мая Кацыянчыч, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

Абмеркаваньне сытуацыі ў краіне было ўключана ў парадак дня пасяджэньня, якое праходзіла пад старшынствам Эштан.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, міністры замежных спраў краінаў ЭЗ зьбіраліся разгледзець магчымасьць прымяненьня эканамічных санкцыяў у дачыненьні да Беларусі, пра што на мінулым тыдні са спасылкай на крыніцу ў МЗС Літвы паведамляў сайт Delfi.

«Трэба ўсталяваць мэты такіх захадаў, мадальнасьць і іх магчымае ўзьдзеяньне. Таксама неабходна прадугледзець і выпадкі іх адкліканьня, калі сытуацыя ў Беларусі будзе мяняцца. Мы не ўхваляем тыя эканамічныя санкцыі, з-за якіх могуць пацярпець грамадзяне Беларусі », - цытаваў Delfi праект дакумэнту, падрыхтаванага літоўскім МЗС.

Аб тым, што ЭЗ рыхтуе санкцыі ў дачыненьні да беларускіх прадпрыемстваў, 10 сакавіка пісаў і брусэльскі сайт EUobserver. Паведамлялася, што санкцыі будуць накіраваны на прадпрыемствы, якія аказваюць фінансавую падтрымку беларускай намэнклятуры: «Беларуськалій», «Белнафтахім», «Белтэхэкспарт» і «Трайпл».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства