Міжнародная назіральная місія спачувае
11 красавіка, у Мінску на станцыі метро
"Кастрычніцкая" адбыўся выбух. У выніку
загінулі больш за дзесятак чалавек, больш за сотню знаходзяцца ў бальніцы.
Міжнародная назіральная місія прыносіць свае шчырыя спачуванні
сем'ям загінуўшых, а таксама ўсім, хто пацярпеў падчас выбуху.
Мы вітаем агучаны Прэзідэнтам РБ Аляксандрам Лукашэнкам
намер правесці максімальна адкрытае расследаванне дадзенай трагедыі. Мы лічым, што празрыстасць расследавання мае на ўвазе магчымасць
свабоднай працы журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскіх арганізацый.
Нам здаецца прынцыпова важнай адкрытасць расследавання
для грамадскасці і магчымасць публічнага абмеркавання таго, што адбылося.
З павагай,
кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Андрэй Юраў,
прадстаўнік місіі Аляксандр Мнацаканян