viasna on patreon

Рэдактару і заснавальніку недзяржаўнай газеты «Вечерний Столин» Аляксандру Ігнацюку прад'яўлена абвiнавачаньне ў парушэньні Арт. 369 Крымiнальнага кодэксу Беларусi “Зьнявага прадстаўнiка ўлады"

2003 2003-05-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандар Iгнацюк паведаміў карэспандэнту Радыё Свабода, што пра ўзбуджэньне крымiнальнай справы ён даведаўся з тэлефоннай размовы з супрацоўнiкамi мiлiцыi. Крымінальная справа распачатая паводле заявы старшынi Столiнскага райвыканкаму Ўладзiмера Пашкевiча, якi лiчыць, што рэдактар газеты абразiў яго ў адным са сваiх артыкулаў. У пастанове пракурора Столiнскага раёну, якое тычыцца гэтай крымiнальнай справы, гаворыцца, што Аляксандар Iгнацюк публiкацыямi “перашкаджаў” кiраўнiку раённай вэртыкалi выконваць свае службовыя абавязкi. Варта нагадаць, што падчас выбараў у мясцовыя саветы столiнскiя ўлады дамаглiся, каб Мiнiстэрства iнфармыцыi Беларусi на тры месяцы прыпынiла выданьне “Вечернего Столина”. Пазьней на такi ж тэрмiн было прыпыненае выданьне газэты – “Правiнцыялка”, заснавальнiкам i рэдактарам якой таксама зьяўляеца Аляксандар Iгнацюк. (па інфармацыі Радыё Свабода)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства