viasna on patreon

Адгалоскі выбараў у Гомелі: удзельніца агітацыйнай кампаніі Някляева засталася без працы

2011 2011-04-12T17:38:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zagad.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў жыхарка Гомеля Вольга Лямцава прымала актыўны ўдзел у агітацыйных пікетах за Уладзіміра Някляева, распаўсюджвала ўлеткі, стаяла на пікетах, прымала ўдзел у назіранні. Яе дзейнасць не засталася па-за ўвагай начальства на працы.

«Яшчэ ў час выбараў да мяне падыйшоў мой непасрэдны начальнік - а працавала я на прыватным прадпрыемстве - і пачаў дакараць мяне за ўдзел у агітацыі за апазіцыйнага кандыдата. Маўляў, навошта табе гэта, будзеш мець праблемы, і не толькі ты, але і я - праз цябе. Падумай добра пра наступствы і, маўляў, «кінь дурное» - параіў ён мне. Але я «не паслухалася», і ўжо пасля выбараў у мяне пачаліся праблемы на працы. Дакладней, мне стварылі такія ўмовы, што немагчыма было нармальна працаваць», - распавяла Лямцава.

Яна кажа, што ёй пачалі затрымліваць заробак, які да ўсяго і значна знізіўся, а таксама прымушалі працаваць больш і не па графіку.

«Я працавала дыспетчарам, і толькі прыйду са змены, а мне тэлефануюць і загадваюць зноў ісці працаваць на суткі. Урэшце рэшт, я абурылася і паскардзілася начальству - дакладней, запыталася, з чым звязаны такія адносіны да мяне асабіста. Ёне мне адказаў, што, маўляў, я цябе папярэджваў падчас выбараў, што будзеш мець праблемы, таму, калі не падабаецца - звальняйся», - дадала Вольга.

Яна была вымушана звольніцца, і зараз шукае працу, але пакуль безвынікова.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства