viasna on patreon

Актывістка БХК Святлана Рудкоўская страціла працу

2011 2011-04-11T17:58:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rudkouskaja-sviatlana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра БХК Святлана Рудкоўская

Сябра БХК Святлана Рудкоўская

Пасля апошняй выбарчай кампаніі праваабаронца з БХК Святлана Рудкоўская страціла працу ажно ў двух месцах. Да нядаўняга часу яна была старшынёй двух жыллёвых кааператываў. Святлана Рудкоўская кажа, што пры разліку ў жыллёва-будаўнічым кааператыве №14 была дапушчана грубая памылка – ёй “забыліся” выплаціць грашовую кампенсацыю за адпачынкі. Зараз Рудкоўская звярнулася ў Гродзенскую інспекцыю па працы з мэтай дамагчыся законнасці. Характэрна, што мясцовая адміністрацыя зацвердзіла новых старшыняў кааператываў, нягледзячы на тое, што на сходах жыхароў не было кворумаў.

Мясцовыя праваабаронцы лічаць, што страта Рудкоўскай працы непасрэдна звязаная з яе актыўнай дзейнасцю пад час апошніх выбарчых кампаній, калі яна займалася назіраннем і неаднаразова складала скаргі па фактах парушэння выбарчага заканадаўства.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства