Незалежны прафсаюз дапамог бацькам палітвязня
Барысаўская
гарадская арганізацыя незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай
прамысловасці (РЭП) аказала адчувальную дапамогу бацькам палітвязня
барысаўчаніна Аляксандра Малчанава.
Пажылыя бацькі Аляксандра Малчанава з часу арышту сына, праведзенага мінскім
спецназам 6 студзеня 2011, жылі са зламанымі ўваходнымі дзвярыма.
Тады, у студзені, «ахоўнікі правапарадку» ўварваліся ў прыватны дом Малчанава,
на вачах хворых бацькоў скруцілі Аляксандра, пакінуўшы пасля сябе выбітыя
дзверы і поўны беспарадак у доме.
Пенсіянерам было проста немагчыма выдаткаваць са свайго бюджэту грошы на
ўстаноўку новых дзвярэй. Дапамаглі члены Барысаўскай гарадской арганізацыі
незалежнага прафсаюзу РЭП. У суботу, 9 красавіка, новая ўваходная дзверы ў доме
Малчанавых была ўстаноўлена. Як распавёў кіраўнік рэгіянальнага аддзялення
прафсаюза РЭП па Мінскай вобласці Мікалай Пахабаў, РЭП не абмяжуецца толькі ўстаноўкай
дзвярэй, а будзе дапамагаць сям'і і далей: «Галіна Андрэеўна, мама Аляксандра,
вельмі перажывае, што касацыйную скаргу сына адхілілі, і цяпер ён будзе сядзець
у калоніі строгага рэжыму тры гады. Але яна трымаецца малайцом! Вельмі мужная
жанчына! Прыемна, што мы змаглі дапамагчы ... І не пакінем Малчанава. Будзем
тэлефанаваць перыядычна. Пакінулі свае кантактныя тэлефоны, каб у выпадку чаго
яны змаглі з намі аператыўна звязацца ».
«Праваабарончая хроніка»