Амбасадары краінаў Еўразьвязу і ЗША павіншавалі былога палітвязьня Міхаіла Марыніча з вызваленьнем
20 красавіка амбасадары краінаў Эўразьвязу і ЗША мелі сустрэчу з Міхаілам Марынічам у амбасадзе Латвіі з нагоды ягонага вызваленьня.
На абедзе ў Латыскай амбасадзе былі кіраўнікі дыпмісіяў краінаў Эўразьвязу і амбасадар ЗША. З некаторымі дыпляматамі Міхаіл Марыніч быў знаёмы да свайго арышту. Дарадца латыскага амбасадара Юрыс Пойканс паведаміў Радыё Свабода, што супрацоўнікі дыпмісіі заўсёды памяталі пра тое, што Міхаіл Марыніч быў амбасадарам Беларусі ў гэтай краіне. Дыпляматы запэўнілі Міхаіла Марыніча ў тым, што прыкладалі намаганьні для ягонага вызваленьня. Дзеля гэтага рабіліся пэўныя захады. Міхаіл Марыніч даў зразумець амбасадарам, што адразу, як толькі паправіць сваё здароўе, вернецца ў палітыку.
Міхаіл Марыніч выказаў удзячны, што амбасада Латвіі арганізавала гэты сяброўскі абед, які даў магчымасьць усіх пабачыць і выказаць падзяку за падтрымку і ўвагу. Ён паведаміў амбасадарам, што перш за ўсё цяпер трэба паправіць здароўе, і спадзяецца, што гэта зойме не больш як два месяцы.