У сераду 26 красавіка ў 9-30 у судзе Савецкага раёна пачнецца суд па іску Ўладзіміра Грыдзіна супраць філіяла 520 ААБ "Беларусбанк" аб незаконным звальненьні з працы
https://spring96.org/be/news/4252
2006
2006-04-21T10:00:00+0300
2006-04-21T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведаміла прэс-служба Хартыі-97.
Уладзімір Грыдзін працаваў вядучым спецыялістам у банку. Ён быў затрыманы 8 сакавіка у машыне, якая везла апаратуру пасля сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам.
Машына была затрыманая супрацоўнікамі ДАІ і спецслужбаў, усе шэсць чалавек, якія там знаходзіліся, былі затрыманыя. У РУУСе на іх склалі пратакол за тое, што яны нібыта выкрыквалі лозунгі і заклікалі сабрацца 19 сакавіка. Уладзімір атрымаў 15 сутак у судзе Маскоўскага раёну. А калі выйшаў пасля арышту, Уладзімір даведаўся аб звальненні з працы.