viasna on patreon

Арыштаваным сябрам арганізацыі "Партнёрства" Міколу Астрэйку, Цімафею Дранчуку, Эніры Браніцкай, Аляксандру Шалайку і Дзянісу Нібійку працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай яшчэ на два месяцы

2006 2006-04-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістаў "Партнёрства", якое сваёй мэтай ставіла назіраньне за выбарамі, абвінавацілі ў кіраваньні арганізацыяй, якая парушае правы грамадзянаў.

Міколу Астрэйку, Эніру Браніцкую, Аляксандра Шалайку і Цімафея Дранчука затрымалі 22 лютага, а Дзяніса Нібійка — 16 сакавіка. Ім забараняюць сустрэчы са сваякамі.

Выключэньне зрабілі для Цімафея Дранчука, якому днямі дазволілі спатканьне з жонкай. Арыштаваным дазволілі ліставацца і атрымліваць перадачы раз на два тыдні і грашовыя пераводы на 50 тысяч рублёў раз на месяц, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства