viasna on patreon

Прадпрымальнік з Горак дамогся выканання сваіх патрабаванняў

2011 2011-04-08T11:54:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bazko-gorki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Горацкі прадпрымальнік Андрэй Бажко, якому кіраўніцтва мясцовага ПМК-1 больш за паўгады не выплачвала грошы за выкананыя работы, дамогся выканання сваіх патрабаванняў.  Прадстаўнікі адміністрацыі ПМК-1 падпісалі працэнтоўкі (дакументы, якія пацвярджаюць аб’ёмы і расцэнкі выкананых работ) за выкананыя работы і паабяцалі закрыць запазычанасць перад прадпрыемствам “МБА Клеапатра +”, уладальнікам якога з’яўляецца Андрэй Блажко, да канца наступнага тыдня.

Для таго, каб дамагчыся выканання сваіх патрабаванняў, шостага і сёмага красавіка Андрэй Блажко выходзіў да цэнтральнага ўвахода будынка адміністрацыі горацкага ПМК-1 з плакатам: “Аддайце заробленае. Хачу есці”. Шостага красавіка прадпрымальнік таксама заявіў, што абвяшчае галадоўку, пакуль не будуць выкананыя яго патрабаванні.

 Канфлікт узнік з-за таго, што прадпрыемства Андрэя Бажко “МБА Клеапатра +” па дамове субпадраду з ПМК-1 выконвала аддзелачныя работы ў катэджах ААТ “Александрыйскае” Шклоўскага раёна (дарэчы, на “малой радзіме” кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі). Аднак горацкае ПМК-1 не разлічылася з субпадрадчыкам, тлумачачы гэта тым, што само не атрымала грошы за выкананую працу ад ААТ “Александрыйскае”.

Па словах Андрэя Блажко, з-за такой доўгай запазычанасці ён сам не мог выплаціць заробак сваім работнікам і тыя пачалі звальняцца з працы. Справу немагчыма было вырашыць і праз гаспадарчы суд, бо прадстаўнікі адміністрацыі ПМК-1 адмаўляліся падпісваць працэнтоўкі, хоць і завінаваціла яму каля сарака мільёнаў рублёў. Менавіта таму прадпрымальнік вымушаны быў абвясціць галадоўку і выйсці з плакатам на акцыю пратэсту да будынку адміністрацыі ПМК-1.

Рэдактар горацкай незалежнай газеты “Узгорак” Галіна Будная кажа, што сітуацыя вырашылася пасля таго, як незалежныя журналісты пачалі тэлефанаваць у мясцовы райвыканкам і пытацца наконт узнікшай праблемы. Горацкія чыноўнікі зрагэавалі і адразу ж выехалі на месца здарэння. Яны папрасілі прадпрымальніка Андрэя Бажко спыніць акцыю пратэсту. Таксама ў іх прысутнасці спецыялісты ПМК-1 падпісалі ўсе неабходныя дакументы і паабяцалі выплаціць грошы прадпрымальніку да канца наступнага тыдня.

У гутарцы з Галінай Буднай начальнік ПМК-1 Юрый Храменкоў патлумачыў, што праблема ўзнікла з-за таго, што з прадпрыемствам таксама не ўсе своечасова разлічваюцца за выкананую працу. Сітуацыя з запазычаннасцю перад “МБА Клеапатра +” будзе вырашана адразу ж, як у ПМК-1 з’явяцца сродкі.

Па словах Галіны Буднай, журналісты газеты “Узгорак” будуць уважліва адсочваць далейшае развіццё падзей.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства