viasna on patreon

Выпраўленчыя калоніі ў Магілёўскай вобласці павінны выправіцца

2011 2011-04-08T08:51:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/turma1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларуская турма

Беларуская турма

Камітэтам  дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці праведзены праверкі трох вытворчых прадпрыемстваў, якія адносяцца да крымінальна-выканаўчай сістэмы. У прыватнасці, супрацоўнікі камітэта праверылі РУП “ВК 19” у Магілёве, РУП “Выпраўленчая калонія № 9” у горадзе Горкі і РУП “Сямнаццаць” на “малой радзіме” кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі ў горадзе Шклове.

Спецыялісты камітэта дзяжкантролю Магілёўскай вобласці выявілі ў дзейнасці вышэй пералічаных устаноў цэлы шэраг самых разнастайных парушэнняў. Намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Пётр Барбарчык адзначыў у інфармацыйным матэрыяле аб праведзенай праверцы: “Устаноўлены парушэнні парадку вядзення бухгалтарскага ўліку, эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў, абыходжання з адыходамі, паверкі спідометраў аўтатранспартных сродкаў, запаўнення і прадстаўлення дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, выкарыстання бюджэтных сродкаў і дзяржаўных пазабюджэтных фондаў, а таксама парушэння тэрмінаў выплаты заработнай платы і іншыя”.

Па выніках праведзеных спецыялістамі КДК праверак да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты РУП “Выпраўленчая калонія № 9”, РУП “ВК 19” і чатыры іх службовыя асобы, да дысцыплінарнай адказнасці – 13 супрацоўнікаў гэтых прадпрыемстваў. Пытанне прыцягнення да адказнасці шклоўскай выпраўленчай установы РУП “Сямнаццаць” і яго супрацоўнікаў пакуль знаходзіцца на разглядзе.

Такім чынам, установы крымінальна-выканаўчай сістэмы, якія павінны займацца перавыхаваннем зняволеных, самі дапускаюць грубыя парушэнні ў сваёй працы. Застаецца спадзявацца, што супрацоўнікі адміністрацыі гэтых прадпрыемств выправяцца і больш не будуць дапускаць парушэнняў у сваёй працы. Інакш не зусім зразумела, як у крымінальна-выканаўчай сістэме Магілёўскай вобласці збіраюцца перавыхоўваць сваіх зняволеных выхаванцаў…

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства